МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Зімовае няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, у першыя дні снежня пройдзе мокры снег з дажджом, паведамілі Sputnik у панядзелак у Гідрамеце.
"Зіма пачынае генеральнае наступленне. Сярэдняя тэмпература чакаецца на 2-4°С ніжэй за норму", — праінфармаваў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле яго слоў, да канца лістапада ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны ў асноўным будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса і атмасферныя франты.
"У аўторак, 29 лістапада, на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у асобных раёнах — моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд", — паведаміў Рабаў.
Ён адзначыў, што на асобных участках дарог галалёдзіца.
"Тэмпература ноччу —3..-8°С, па паўночным усходзе пры праясненнях —9..-12°С; днём ад нуля да —5°С", — працягнуў Рабаў.
У сераду, 30 лістапада, ноччу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, па захадзе з дажджом. У асобных раёнах, па прагнозах спецыяліста, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
"Тэмпература ноччу —4..-11°С, пры праясненнях да —15°С; днём ад —5°С па ўсходзе да +2°С па захадзе краіны", — распавёў Рабаў.
Першы месяц зімы прынясе халоднае надвор'е, якое будуць вызначаць атмасферныя франты і халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання. "Да канца тыдня на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, у чацвер па паўднёвым захадзе з дажджом. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца", — дадаў Рабаў.
У чацвер, паводле прагнозаў сіноптыкаў, тэмпература паветра ўначы апусціцца да —6°С, днём будзе не больш +2°С. У пятніцу ноччу стане яшчэ халадней — да —7°С, днём —5°С. У першыя зімовыя выходныя ўначы —3..-9°С, пры праясненнях —10..-13°С. Тэмпература паветра днём 0..-7°С.