МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Паводле слоў Дзіяны Сівіцкай, падобная ініцыятыва — аб'яднанне майстроў, якія нешта робяць сваімі рукамі і пасля выходзяць гандляваць на вуліцу — не новая. У шматлікіх краінах свету, уключаючы Украіну і Расію, працуюць такія аб'яднанні.
Аднак у Беларусі агучыла гэтую ідэю і, галоўнае, прыступіла да яе рэалізацыі менавіта Дзіяна Сівіцкая.
"Упэўнена: стварыць нешта падобнае ў Беларусі хацелі і да мяне. Проста так атрымалася, што агучыла ідэю менавіта я. Усё пачынаецца з таго, што ты не можаш прайсці міма, не разумееш, як гэта наогул магчыма. Спрабуеш нешта прыдумаць, вырашыць. Я пачала шукаць у інтэрнэце і знайшла расійскі сайт. Яны працуюць па вельмі сацыяльнай мадэлі: бабуля вяжа дзве пары шкарпэтак, адна з якіх ідзе ў якасці падарунка ў дом састарэлых," — расказала дзяўчына ў інтэрв'ю газеце "Звязда".
Зараз праект шукае адказных і крэатыўных вязальшчыц, а таксама ахвотных замаўляць у іх цёплыя рэчы на зіму.