Лукашэнка 28-29 лістапада здзейсніць візіт у Азербайджан

© Sputnik / Фотохост-агентство / Перайсці ў медыябанкСамалёт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі
Самалёт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У планах беларускага прэзідэнта – перамовы з Аліевым сам-насам і сустрэча з прэм'ерам Азербайджана.

МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 лістапада здзейсніць афіцыйны візіт у Азербайджан, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Плануецца, што ў Азербайджане Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце "сам-насам" і ў пашыраным складзе.

"Лідэры дзвюх краін плануюць абмеркаваць стан і перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, працу па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу і спорту", — паведамілі ў прэс-службе. Там дадалі, што па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

Праграмай візіту запланавана таксама сустрэча Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ.

Стужка навiн
0