Пасол ЕС адмовілася параўноўваць правы чалавека ў Беларусі і Украіне

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза у Рэспубліцы Беларусь Андрэа Вікторын
Старшыня прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза у Рэспубліцы Беларусь Андрэа Вікторын - Sputnik Беларусь
Паводле слоў Андрэа Віктарын, Еўропе важныя пытанні правоў чалавека і смяротнага пакарання на тэрыторыі рэспублікі.

МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" адмовілася параўноўваць выкананне правоў чалавека ў Беларусі і Украіне.

Журналіст спытаў у Віктарын пра перспектыву распрацоўкі базавага пагаднення паміж ЕС і Беларуссю — да гэтага часу бакі кіруюцца заканадаўствам, прынятым яшчэ пры СССР. Пасол ЕС адзначыла, што пытанне будзе прасоўвацца ў залежнасці ад рэалізацыі вострых для Еўрасаюза пытанняў: захавання правоў чалавека і смяротнага пакарання.

"Мы хацелі б пачаць такія перамовы, але Беларусь павінна выканаць некаторыя ўмовы. Трэба разумець, што выніковае рашэнне па гэтых пытаннях прымае Савет Еўрапейскага саюза і Еўрапейскі парламент. Там задаюць пытанні адносна правоў чалавека і смяротнага пакарання", — сказала прадстаўнік ЕС.

Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. У 1996 годзе пытанне аб адмене смяротнага пакарання выносілся на агульнанацыянальны рэферэндум. За захаванне гэтага віду пакарання тады прагаласавалі амаль 80,5% прыняўшых у дзел у плебісцыце. Наяўнасць смяротнага пакарання называецца асноўнай перашкодай для аднаўлення Беларусі ў статусе спецзапрошанага ў ПАСЕ.

Журналіст тэлеканала пацікавіўся ў дыпламата, ці горш ідуць справы з правамі чалавека ў Беларусі, чым у ваюючай Украіне.

"Я не буду каментаваць гэта", — заявіла Віктарын. Базавая дамова паміж ЕС і РБ часова не абмяркоўваецца. У той жа час, бакі вядуць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі