МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Беларусь за апошнія сем гадоў стварыла сельскагаспадарчай прадукцыі на 23,7 мільярда долараў, распавёў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу правёў нараду па машынабудаванні, дзе раскрытыкаваў сітуацыю ў галіне і заклікаў развіваць яе, а таксама нарошчваць экспарт пры дапамозе дыппрадстаўніцтваў за мяжой.
"За апошнія 12 гадоў доля прамысловасці нашай ад сусветнай вырасла да 0,115% — амаль у два разы. Мы за апошнія сем гадоў вырабілі сельскагаспадарчай тэхнікі на 23,7 мільярда долараў. І дзве траціны ад гэтага прадалі на экспарт", — распавёў Сямашка і паўтарыў свой тэзіс пра тое, што беларускае машынабудаванне выйшла з перыяду рэцэсіі. Беларускую прамысловасць чакае комплексная мадэрнізацыя. Паводле слоў Сямашкі, неабходна "будаваць цалкам новыя заводы".
"Не вельмі актыўна нашы дырэктара і міністры працавалі на знешніх рынках, але крызіс прымусіў іх гэта рабіць", — патлумачыў Сямашка прычыны крызісу ў галіне.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што часам прадпрыемствы і зусім адмаўляліся ад заказаў або зрывалі свае заказы. Над гэтым ураду таксама трэба будзе працаваць — напрыклад, над новымі метадамі крэдытавання прамысловых прадпрыемстваў.