МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў дзяржаўную ўзнагароду ад свайго азербайджанскага калегі Ільхама Аліева — ордэн Гейдара Аліева, паведаміла ў панядзелак прэс-служба беларускага лідэра.
"Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў узнагародзіў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ордэнам Гейдара Аліева", — гаворыцца ў паведамленні.
Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане, дзе ўжо правёў перамовы з прэзідэнтам рэспублікі. Ордэн Гейдара Аліева ўручаецца грамадзянам іншых дзяржаў за выбітныя заслугі перад Азербайджанам, а таксама за заслугі ў справе ажыццяўлення азербайджанскай ідэі, умацавання салідарнасці азербайджанцаў усяго свету, заслугі ў наладжванні палітычных, эканамічных, навуковых і культурных сувязяў Азербайджана з іншымі краінамі.