Мінскія рэйсы Lufthansa чакаюць па раскладзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоНациональны аэрапрт Мінск
Национальны аэрапрт Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каля 1,7 тысячы рэйсаў авіякампаніі Lufthansa будзе адменена ў аўторак і сераду з-за забастоўкі пілотаў.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Рэйсы з Франкфурта-на-Майне ў Мінск, які выконвае авіякампанія Lufthansa, у Нацыянальным аэрапорце чакаюць па раскладзе.

"Усё ў штатным рэжыме. Чакаем рэйсы па раскладзе", — паведамілі Sputnik у прэс-службе аэрапорта.

Авіякампанія Lufthansa ў аўторак павінна ажыццявіць два рэйсы ў Мінск — а 14:45 і 21:10. Між тым, у сувязі з забастоўкай пілотаў, якая працягваецца, у аўторак і сераду перавозчык плануе адмяніць больш за 1 700 рэйсаў.

Забастоўка пачалася ў мінулую сераду. У нядзелю прафсаюз пілотаў Vereinigung Cockpit (VC) прыняў рашэнне падоўжыць страйк яшчэ на два дні — да 30 лістапада.

У выніку кампаніі давялося распрацоўваць спецрасклад для аўторка і серады. "Страйк закране прыкладна 82 тысяч пасажыраў і 816 рэйсавых кірункаў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Lufthansa.

Усяго, па дадзеных прэс-службы, за шэсць дзён забастоўкі з мінулай серады пацярпелі больш за 525 тысяч пасажыраў і 4,461 тысячы рэйсаў.

Стужка навiн
0