МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Урад Беларусі строга кантралюе кошт квадратнага метра жылля і яго суадносіны з сярэднямесячнай зарплатай, але забудоўшчыкі павінны думаць пра тое, каб ўзводзіць даступнае па ўзроўні даходаў жыллё для грамадзян, заявіў у сераду віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін.
"Трэба імкнуцца будаваць даступнае жыллё. Сёння ў Мінску застаюцца непрададзенымі больш за 5 тысяч новых кватэр", — сказаў Калінін, выступаючы ў сераду ў Авальнай зале Парламента.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што рашэннем праблемы забеспячэння жыллём насельніцтва магла б стаць сістэма будаўнічых зберажэнняў. Аднак, як паказвае сусветная практыка, такая сістэма можа працаваць толькі тады, калі ўзровень інфляцыі ў краіне складае не больш за 5%, а выплаты па іпатэцы займаюць не больш за 35% сукупнага даходу сям'і.
"Такія ўмовы ў нас будуць створаны да 2020 года", — сказаў Калінін.