Акей, Sputnik: хто і як часта павінен прыбіраць снег у двары?

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗмаганне са снегам
Змаганне са снегам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Камунальныя службы нагадваюць, што з балконаў і лоджый ледзяшы збіваць жыхарам трэба самастойна.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Чысціць прыдамавыя тэрыторыі ад наледзі і снегу ў зімовы перыяд неабходна не радзей разу ў суткі, нагадалі Sputnik у камунальных службах сталіцы.

Sputnik працягвае адказваць на самыя незвычайныя і актуальныя пытанні беларусаў. З вяртаннем снегу чытачы пацікавіліся ў нас — як часта і хто павінен прыбіраць двары ад снегу, а стрэхі ад ледзяшоў.

Як атрымалася высветліць Sputnik, у Беларусі існуюць спецыяльныя правілы і нормы, якія рэгулююць гэтыя пытанні. Яны былі прынятыя Мінжылкамгасам яшчэ ў 2005 годзе і абноўлены ў 2014-м.

Так, зімой дваровую тэрыторыю ад снегу і наледзі павінны прыбіраць не радзей разу на дзень. Таксама як мінімум адзін раз на дзень неабходна падмятаць тэрыторыю ад снегу. Пяском пасыпаць дарожкі павінны ў Беларусі "па меры неабходнасці".

Калі дом абслугоўвае ЖЭУ, то расчыстка тэрыторыі здзяйсняецца выключна за кошт мясцовага бюджэту. А вось для таварыстваў уласнікаў і ЖБВК уборка снегу — уласны клопат. Лядзяшы з дахаў павінны збіваць "па меры неабходнасці" — займаюцца гэтым таксама ў залежнасці ад таго, на чыім абслугоўванні знаходзіцца будынак.

Дарэчы, лядзяшы з гаўбцоў і лоджый вы павінны збіваць самастойна.

Сачыце за самымі цікавымі і карыснымі артыкуламі ў паблік-акаўнце Viber. Калі ў вас ёсць пытанні, на якія вы ніяк не можаце знайсці адказ, напішыце на электронны адрас office@sputnik.by (з пазнакай "Акей, Sputnik") у нашы акаўнты у сацыяльных сетках — Twitter, Facebook або "ВКонтакте".

Sputnik абавязкова дапаможа разабрацца.

Стужка навiн
0