Прадстаўнік ЕБРР Усаў сказаў, што пакуль не можа пракаментаваць здзелку "Атлант Тэлекам" і Velcom, паколькі яна не завершаная.
"Гэта ўцечка інфармацыі, якую мы каментаваць не можам. Здзелка будзе, мы рыхтуем камюніке, якое будзе апублікавана ў бліжэйшы час, то бок, да канца дня", — паведаміў радыё Sputnik Усаў.
Ён таксама адзначыў, што заключэнне такога роду здзелкі з'яўляецца вельмі пазітыўным паказчыкам для тэхналагічнага рынку Беларусі і з'яўляецца паказчыкам таго, што ён вельмі актыўна развіваецца ў тым рэчышчы, у якім развіваюцца рынкі іншых краін.
"Гэтая здзелка павінна зацікавіць усіх, хто займаецца зліццём і паглынаннем, і кажа пра тое, што на рынку ёсць вельмі добрая пазітыўная дынаміка", — дадаў Усаў.
Поўная версія інтэрв'ю — у аўдыёзапісе Sputnik Беларусь.