МІНСК, 1 сне — Sputnik. Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі прыняў рашэнне ўхваліць назвы для чатырох новых хімічных элементаў, гаворыцца ў афіцыйнай заяве арганізацыі.
За 113-м элементам, стваральнікамі якога былі прызнаныя навукоўцы з японскага інстытута RIKEN, афіцыйна замацавалі назву "ніхоній" (nihonium (Nh). Ён стаў першым "японскім" элементам у табліцы Мендзялеева. Слова "Nihon" у перакладзе з японскага азначае "Японія".
Элемент пад нумарам 115 афіцыйна названы "масковій" (moscovium (Mc). Рашэнне аб прысваенні элементу назвы ў гонар сталіцы Расіі было прынята ў чэрвені.
МСТПХ таксама ўхваліў назвы яшчэ двух элементаў: 117-ы элемент — oganesson (Og) — названы ў гонар Юрыя Аганесяна — акадэміка РАН, які спецыялізуецца на эксперыментальнай ядзернай фізіцы; 118-й — tennessine (Ts) — у гонар амерыканскага Тэнэсі.