Юрысты ў пятніцу пракансультуюць беларусаў бясплатна

© pixabay.comШтамп
Штамп - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні Дня юрыста, які святкуецца ў нашай краіне 4 снежня, натарыусы бясплатна пракансультуюць усіх жадаючых.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Натарыусы Беларусі 2 снежня бясплатна пракансультуюць беларусаў. У акцыі, прымеркаванай да прафесійнага свята юрыстаў, прымуць удзел усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро Беларусі.

"На працягу працоўнага дня любы жадаючы можа звярнуцца па кансультацыю да натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў", — паведамілі Sputnik у Беларускай натарыяльнай палаце.

Правядзенне падобных акцый для натарыяльнай супольнасці рэспублікі стала ўжо традыцыйным. Так, у бягучым годзе больш за 23 тысяч беларусаў атрымалі бясплатныя кансультацыі натарыусаў.

Час працы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро рэспублікі можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.

Стужка навiн
0