Беларуская 100-рублёўка намінавана на званне "Банкнота года"

© Sputnik / Виктор Толочко100-рублёвая беларуская купюра
100-рублёвая беларуская купюра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз сярод канкурэнтаў беларускай купюры - грузінскія лары, шведскія кроны, фунты стэрлінгаў і мальдыўскія руфіі.

МІНСК, 2 сне — Sputnik. Сторублёвая купюра Нацыянальнага банка Беларусі намінавана на конкурс "Банкнота года-2016", які праводзіцца Міжнароднай асацыяцыяй калекцыянераў папяровых грашовых знакаў (IBNS).

Гэты конкурс праводзіцца штогод, удзельнічаюць у ім толькі тыя грошы, якія былі выпушчаныя ў абарачэнне ў мінулым годзе. Прыём заявак на ўдзел у конкурсе 2016 года завершыцца 31 студзеня 2017 года.

У цяперашні час сярод намінантаў 1000 мальдыўскіх руфій, 50 швейцарскіх франкаў, 5 шатландскіх фунтаў, 50 новазеландскіх долараў, 5 фунтаў стэрлінгаў, 50 грузінскіх лары, 100 шведскіх крон і 5 аўстралійскіх долараў.

Новыя беларускія грошы былі ўведзеныя ў абарачэнне ў ліпені бягучага года ў ходзе дэнамінацыі. Папяровыя купюры былі аддрукаваныя брытанскай кампаніяй De La Rue, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцам каштоўных папер, банкаўскага абсталявання, а таксама выпускае банкноты для нацыянальных валют 150 краін свету.

Стужка навiн
0