Радыё

Дзяржаўтаінспекцыя: платнага ўезду ў цэнтр Мінска не будзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоНамеснік кіраўніка аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм УДАІ ГУУС Мінска Віктар Урбановіч у студыі радыё Sputnik Беларусь
Намеснік кіраўніка аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм УДАІ ГУУС Мінска Віктар Урбановіч у студыі радыё Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнік ДАІ ГУУС у эфіры радыё Sputnik Беларусь абверг інфармацыю аб увядзенні платнага ўезду ў цэнтральную частку беларускай сталіцы, а таксама больш падрабязна распавёў аб планах па тэхнічным забеспячэнні бяспекі руху.
Госавтоинспекция: платного въезда в центр Минска не будет

Намеснік начальніка аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Віктар Урбановіч назваў інфармацыю пра запланаванае ўвядзенне платы за ўезд у некаторыя з зон цэнтра Мінска выдранай з кантэксту. "Такая мера разглядалася толькі на ўзроўні разваг, разам з рознымі варыянтамі па зніжэнні ўзроўню аўтамабілізацыі. Увасабляць еe ў жыццё не плануецца!" — Сказаў Віктар Урбановіч.

Паводле яго слоў, перавага ў сродках абмежавання ўезду ў цэнтр Мінска будзе аддавацца светлафорнаму рэгуляванню, перакладу патоку транспарту на першае і другое кольцы руху. Па словах Урбановіча, яны ў дадзены момант загружаны прыкладна напалову і могуць істотна паўплываць на тое, каб вызваліць цэнтр ад транспарту.

Акрамя праблемы цэнтра Мінска гутарка крануў і арганізацыі руху ў больш шырокім сэнсе. Уздымалася тэма асобных палос для грамадскага транспарту, інавацыйных тэхналогій у рэгуляванні транспартнай плыні і бяспекі вадзіцеляў і пешаходаў. "У мінулым годзе лічба загінулых на дарогах у Мінску скарацілася з 68 да 41 чалавека. Зараз мы ставім мэтай, каб у год у нас было не больш за 25 загінуўшых. Гэта ўзровень развітых краін", — сказаў Віктар Урбановіч.

Цалкам размову слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0