Экскурсіі "на мове" запусцяць у аўтобусах Мінска да Новага года

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўтобус на прыпынку
Аўтобус на прыпынку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сталічныя ўлады чакаюць наплыў замежных турыстаў: нягледзячы на з'яўленне новых гасцініц, усе гатэлі Мінска да калядных святаў будуць запоўненыя.

МІНСК, 2 сне — Sputnik. Экскурсіі на беларускай мове з'явяцца ў аўтобусных маршрутах №1 і №100 у перыяд навагодніх і калядных святаў, распавяла ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Святлана Дзямешка.

Навагоднія вітрыны ЦУМа - Sputnik Беларусь
Навагоднія распродажы: у Мінску анансавалі зніжкі да 70%

"У перыяд навагодніх святаў на маршрутах нумар 1 і 100 традыцыйна праводзяць аудыаэкскурсіі на рускай і англійскай мове. У гэтым годзе мы вырашылі гэтую традыцыю працягнуць. Плануем правесці адкрыццё маршруту на беларускай мове", — распавяла Дзямешка.

Паводле яе слоў, магчымасць пачуць гісторыю горада на трох мовах будзе зручная і для гараджан, і для гасцей.

Дзямешка распавяла, што ў навагоднія святы ў Мінск чакаецца наплыў турыстаў.

"Ужо не першы год расійскія турысты выбіраюць Мінск як адзін з самых зручных, камфортных і не вельмі дарагіх гарадоў для правядзення навагодніх святаў. Дакладную лічбу назваць складана, але думаю, у гэтым годзе яна будзе значна больш з улікам таго, што колькасць гасцініц у нас у гэтым годзе вырасла і яны ўсе будуць запоўненыя", — заўважыла прадстаўнік гарадскіх уладаў.

Стужка навiн
0