Радыё

Фестываль "Барабанны біт" у 11-ы раз пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Роман ШантарАрганізатар фестывалю "Барабанны біт" Аляксандр Сапега
Арганізатар фестывалю Барабанны біт Аляксандр Сапега - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стваральнік фестывалю Аляксандр Сапега распавядае пра гісторыю стварэння конкурсу і асаблівасці яго правядзення.
Фестиваль "Барабанный бит" в 11-й раз продет в Минске

Конкурс маладых барабаншчыкаў "Барабанны біт" праводзіцца раз на два гады, што адпавядае агульнасусветнай практыцы.

Ідэя правядзення конкурсу для барабаншчыкаў з'явілася ў Аляксандра Сапегі, калі ён убачыў падобнага роду фестываль у Таліне.

"Я падумаў па дарозе з Таліна: калі ў Эстоніі на 1,7 мільёна чалавек ёсць такі конкурс, то ў Беларусі дакладна трэба рабіць такі ж. Па прыездзе ў той жа дзень літаральна за гадзіну мы з бубначом Аляксандрам Старожуком сфармавалі ўсе правілы і палажэнні будучага конкурсу. За ўзор узялі амерыканскі конкурс Modern Drummer", — распавёў Сапега.

У арганізацыі фестывалю сустракаюцца і складанасці — конкурс робіцца сіламі людзей, якія жывуць музыкай, практычна на энтузіязме, без старонняй фінансавай падтрымкі. Але фэст будзе праводзіцца і далей, і ўсё будзе рабіцца для таго, каб беларуская музыка працягвала гучаць.

"Калі не будзе гэтага конкурсу, то каму ад гэтага лепш стане? Мне ад гэтага толькі больш сумным стане жыць у Мінску. А так ёсць аддушына для ўсіх людзей, якія звязаны з музыкай, а для музыкаў гэта, магчыма, першы выхад на сцэну", — падсумаваў Сапега.

Поўнае інтэрв'ю з арганізатарам фестывалю "Барабанны біт" Аляксандрам Сапегам — у аўдыёзапісе Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0