Лукашэнка адзначыў дасягненні 36 беларусаў ардэнамі і ганаровымі званнямі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПісьмовы набор кіраўніка дзяржавы
Пісьмовы набор кіраўніка дзяржавы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сённяшняя цырымонія - першая з шэрагу мерапрыемстваў па ўшанаванні лепшых работнікаў рэспублікі.

МІНСК, 2 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды 36 беларусам, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Цырымонія ўручэння прайшла сёння ў Палацы Незалежнасці. У ходзе цырымоніі Лукашэнка адзначыў, што за мінулую пяцігодку, вынікі якой былі падведзены на Усебеларускім народным сходзе, у Беларусі былі як цяжкасці, так і поспехі.

"У цэлым за гэты перыяд Беларусь зрабіла пэўны крок наперад у сваім развіцці. І тут вялізная заслуга людзей, якія карпатліва працавалі са дня ў дзень, прымнажаючы здабытак нашай краіны", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што цырымонія, якая прайшла сёння, — першая з шэрагу мерапрыемстваў па ўшанаванні лепшых работнікаў па выніках пяцігодкі.

Лукашэнка ўдастоіў ордэнаў і ганаровых званняў 36 чалавек за шматгадовую плённую працу і высокія дасягненні ў эканоміцы, культуры, ахове здароўя, палітыцы і іншых сферах.

Стужка навiн
0