МІНСК, 2 сне — Sputnik. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне агучыў склад на жаночую спрынтарскую гонку на першым этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе, паведамілі Sputnik у прэс-службе ў Беларускай федэрацыі біятлона.
Жаночая спрынтарская гонка пройдзе ў суботу, 3 снежня. Удзел у ёй прымуць пяць біятланістак, якія прадстаўляюць Беларусь:
- Надзея Скардзіна
- Дар'я Юркевіч
- Анастасія Кіннунен (Дубарэзава)
- Ірына Крыўко
- Надзея Пісарава
Паводле інфармацыі БФБ, запасной значыцца Крысціна Ільчанка.
"Першапачаткова вызначылі, што ў спрынце будзе стартаваць Пісарава, якая прапусціла папярэднія гонкі. Астатнія ўдзельніцы вызначыліся па спартовым прынцыпе. Тая ж Дар'я Юркевіч заслужыла права старту сваімі поспехамі ў гонцы на 15 кіламетраў", — распавёў старшы трэнер жаночай каманды Фёдар Свабода.
Ён не выключыў, што ўдзел у гонцы можа прыняць Ільчанка. "Справа ў тым, што Скардзіна турбуе плячо — болі аддаюцца па ўсёй руцэ. Але, у прынцыпе, трэніроўка пятніцы сказала ў карысць рашэння заяўляць Надзю", — сказаў на заканчэнне Свабода.
Жаночая спрынтарская гонка адбудзецца ў суботу, пачатак у 13:35 (па мінскім часе). У прамым эфіры яе пакажа тэлеканал "Беларусь 5".