У дэфіле прыняла ўдзел 51 мадэль, у тым ліку Кедал Джэннер, Алесандра Амбросіа, Андрыяна Ліма, Язмін Туск, Тэйлар Хіл, Джыджы Хадыд, Стэла Максвел, Эльза Хоск, Сіндзі Бруна, Ірына Шэйк і Бэла Хадыд.
"Анёлы" Victoria's Secret дэманстравалі бялізну пад жывы акампанемент Лэдзі Гагі, Бруна Марса і рэпера The Weeknd.
Апошнія гадоў 15 менавіта імперыя Victoria's Secret фармуе стандарты жаночай прыгажосці. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры новага паказу брэнда ў Парыжы.

Адна з "анёлаў" Victoria's Secret - шведская мадэль Эльза Хоск.

Бразільская прыгажуня Алесандра Амбросіа - "доўгажыхар" Victoria's Secret, мадэль заключыла кантракт з амерыканскім брэндам у 2001 годзе.

Дацкая топ-мадэль Жазэфіна Скрывер.

Язмін Тукс - амерыканская топ-мадэль.

Як заўсёды эпатажны выступ Лэдзі Гагі падчас шоу. Справа - мадэль Стэла Максвел.

Спявак Уікнд (The Weeknd) з мадэллю Victoria's Secret Адрыянай Ліма.

Апошнія гадоў 15 менавіта імперыя Victoria's Secret фармуе стандарты жаночай прыгажосці. У гэтым годзе Язмін Туск стала новым "анёлам".

Менавіта ёй выпаў гонар прадэманстраваць каштоўны Fantasy Bra - бюстгальтар ручной працы з брыльянтаў і ізумрудаў коштам 3 мільёны долараў.

9/16
© AP / Francois Mori
Злева направа: мадэлі Адрыяна Ліма, Лілі Дональдсан, Алесандра Амбросіа, Тэйлар Хіл і Марта Хант.

Французская топ-мадэль Сіндзі Бруна.

Мадэль Джыджы Хадыд - амерыканская мадэль, тэлевядучая, зорка "Iнстаграма", увогуле, IT-girl.

Мадэль Кендал Джэннер, як і Хадыд, дачка вядомых бацькоў. Яна ўдзельніца тэлевізійнага рэаліці-шоу "Сямейства Кардаш'ян".

Мадэль Грэйс Элізабэт падчас паказу.

Кендал Джэннер, Лю Вэнь, Ізабель Гулар, Барбара Фиальа і іншыя мадэлі.

Сіндзі Бруна ўдзельнічае ў паказах і рэкламе Victoria's Secret ужо некалькі гадоў.

У гэтым годзе ў дэфіле Victoria's Secret Fashion Show 2016 у Парыжы прынялі ўдзел больш за 50 "анёлаў".