МІНСК, 3 сне — Sputnik. У цэнтры Вільні, каля гандлёвага цэнтра VCUP, з'явіўся яшчэ адзін белы анёл — самы вялікі з усіх 200 анёлаў, якія ўпрыгожваюць вуліцы і панадворкі прыватных дамоў Вільнюса, паведамляе партал madeinvilnius.com.
Белыя анёлы даўно сталі сімвалам літоўскай сталіцы. Ідэя стварэння вільнюскіх анёлаў узнікла ў скульптара Вайдаса Рамошка больш за 10 гадоў таму. Кожны створаны ім анёл — індывідуальны твор мастацтва, паколькі ўсе анёлы прадстаўлены ў розных позах, маюць розныя рысы асобы.
Архітэктар адзначае, што волат, які прызямліўся каля гандлёвага цэнтра — вяршыня яго кар'еры.
"Я ўжо збіўся з рахунку, колькі зрабіў анёлаў — толькі ў Вільні іх можа быць 200. Апошняя мая праца перасягнула ўсе папярэднія — як памерам, так і вагой", — сказаў Рамошка.
Новая скульптура на метр вышэй раней зробленых і перавышае чатыры метры. Гэта неафіцыйны рэкорд, і, відаць, самая высокая скульптура анёла не толькі ў Вільні, але і ва ўсёй Літве. Белы анёл вагой у 350-400 кілаграмаў усталяваны на штатыў вагой у 960 кілаграмаў.
Скульптар адзначыў, што масіўная скульптура анёла будзе ўстойлівая да ўсіх магчымых уздзеянняў навакольнага асяроддзя, паколькі яна зроблена па спецыяльнай тэхналогіі вытворчасці, якая ўдасканальваецца шмат гадоў і падыходзіць для прыродных умоў Літвы — вялікаму перападу тэмператур, снезе, дажджы.