Зорка "Гульні тронаў" распавяла пра сёмы сезон серыяла

© Flickr / Gage SkidmoreАктрыса Сафі Тэрнер
Актрыса Сафі Тэрнер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Актрыса Сафі Тэрнер выконвае ролю Санс Старк, якая ў ходзе серыяла была адным з цэнтральных персанажаў.

МІНСК, 3 сне — Sputnik. Актрыса Сафі Тэрнер, выканаўца ролі Сансы Старк у папулярным тэлесерыяле "Гульня тронаў", прыадчыніла заслону таямніцы сюжэту сёмага сезону, які рыхтуецца да выхаду, распавёўшы пра лёс сваёй гераіні.

Чарговы сезон серыяла павінен выйсці ў ліпені 2017 года. Пакуль пра падрабязнасці прэм'еры прадзюсары нічога не гавораць.

"Яна ўзяла кантроль у свае рукі, і ёй гэта падыходзіць. Яна знайшла свой шлях да сілы. Але ў той жа час яна становіцца больш няўпэўненай, таму што яе становішчу сёе-тое пагражае", — распавяла Тэрнер журналістам.

Па словах зоркі, усе галоўныя героі ў сёмым сезоне збяруцца разам. "Гэта вельмі цікава і адчуваецца, што гісторыя ідзе да завяршэння", — дадала Тэрнер.

Сюжэт новага сезона "Гульні тронаў" для фанатаў гісторыі застаецца загадкай: аўтар арыгінальнай кніжнай сагі Джордж Марцін яшчэ не апублікаваў новы раман з серыі. Ня распавядае пісьменнік і пра тое, чым жа скончыцца гісторыя: папярэджваў толькі пра тое, што фінал будзе "горка-салодкім".

"Гульня тронаў" — адзін з самых папулярных серыялаў сучаснасці, кожную серыю якога толькі легальна глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек. Па праглядам онлайн і пірацкім запампоўкам серыял пабіў усе рэкорды.

Стужка навiн
0