"Аэрафлот" адмяніў вячэрні рэйс Масква-Мінск з-за завеі

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПасажыры ў аэрапорце Шарамеццева.
Пасажыры ў аэрапорце Шарамеццева. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усяго ў маскоўскіх аэрапортах з-за непагадзі адменена больш за 50 рэйсаў, яшчэ 10 рэйсаў затрыманы; Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Расійская авіякампанія "Аэрафлот" адмяніла выкананне вячэрняга рэйса з Масквы ў Мінск з вылетам з аэрапорта Шарамеццева, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Снег - Sputnik Беларусь
Гідрамет пра надвор'е ў панядзелак: слабая мяцеліца і галалёдзіца

З-за непагадзі ў маскоўскіх аэрапортах у панядзелак больш за 50 рэйсаў адменены, яшчэ 10 рэйсаў затрыманыя. Па прагнозах Гідраметцэнтра РФ, у панядзелак у Маскве чакаецца воблачнае надвор'е, высокая верагоднасць ападкаў — прагназуецца снег.

"Адменены рэйс "Аэрафлота" з Шарамеццева вылетам а 21:30. Гэта звязана з дрэннымі метэаўмовамі ў маскоўскім аэрапорце. Увечары там чакаецца завіруха", — паведамілі ў прэс-службе. Там адзначылі, што ў панядзелак Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме, усе рэйсы прыбываюць і адпраўляюцца своечасова. Па прагнозах беларускіх сіноптыкаў, у панядзелак у Мінску чакаецца слабы снегапад.

Стужка навiн
0