"Еўрабачанне-2017": ад Іспаніі хоча паехаць святар

© Photo : Thomas Hanses (EBU)Галоўны прыз конкурсу "Еўрабачанне"
Галоўны прыз конкурсу Еўрабачанне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падре Даміян ужо ўдзельнічаў у вакальных конкурсах - у тым ліку і ў іспанскай версіі шоу "Голас".

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Прадстаўляць Іспанію на "Еўрабачанні-2017" можа святар Даміян — ён удзельнічае ў нацыянальным адборы ад краіны на конкурс.

Іспанія ўваходзіць у лік арганізатараў "Еўрабачання", таму прадстаўнікі аўтаматычна трапляюць у фінал. У апошнія гады іспанскія артысты не былі вельмі паспяховыя на конкурсе.

Адбор на ўдзел у "Еўрабачанні-2017" ад Іспаніі пройдзе ў адкрытым фармаце. Сярод удзельнікаў — і Padre Damián, малады каталіцкі святар. Многія фанаты конкурсу ўжо палюбілі яго песню "Тысяча сонцаў".

Прадстаўнік Іспаніі на "Еўрабачанні" стане вядомы толькі ў наступным сакавіку: адбор у краіне праходзіць у некалькі этапаў. Пакуль не вядома і імя беларускага артыста — фінал адбору прызначаны на 20 студзеня.

Стужка навiн
0