Сіноптыкі: на рэках Беларусі заберагі, шугаход і снежура

© Flickr / Lee CannonЛёд на рацэ
Лёд на рацэ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыялісты Гідрамета папярэджваюць: лёд яшчэ занадта тонкі і выходзіць на яго небяспечна.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Утварэнне лёду на рэках рэспублікі ў бліжэйшыя дні будзе працягвацца, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Снег - Sputnik Беларусь
Гідрамет пра надвор'е ў панядзелак: слабая мяцеліца і галалёдзіца

Паводле інфармацыі Гідрамета, у аўторак і сераду чакаецца істотнае пахаладанне: ноччу тэмпература паветра апусціцца да —7..-14°С, пры праясненнях да —17°С.

"У цяперашні час на большасці рэк краіны назіраюцца лядовыя з'явы ў выглядзе заберагаў, шугахода і снежуры. Усталяваўся ледастаў у вярхоўі Заходняй Дзвіны, на асобных участках Дняпра, Бярэзіны і Сожа, а таксама на некаторых прытоках Прыпяці", — сказалі ў Гідрамеце.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на Заслаўскім, Вілейскім і Чыгірынскім вадасховішчах суцэльнае тонкае ледзяное покрыва.

"Выходзіць на лёд нельга", — папярэдзілі суразмоўцы Sputnik.

У Гідрамеце таксама ўдакладнілі, што ў бліжэйшыя дні ўтварэнне лёду на рэках Беларусі будзе працягвацца.

Стужка навiн
0