МІНСК, 5 сне — Sputnik. Ліцэісты глыбоцкай гімназіі атрымалі ліст з Букінгемскага палаца ад каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, паведаміла мясцовая газета "Веснік Глыбоччыны".
Гімназісты з Глыбокага вясной накіравалі віншаванне Лізавеце II.
"У канверце з Букінгемскага палаца знаходзілася паштоўка з партрэтам каралевы і словамі падзякі за цёплае віншаванне з яе 90-годдзем", — паведаміла выданне.
© Photo : "Веснiк Глыбоччыны"Канверт з вадзянымі знакамі і гербам, а ў ім паштоўка з партрэтам Яе Вялікасці
Канверт з вадзянымі знакамі і гербам, а ў ім паштоўка з партрэтам Яе Вялікасці
© Photo : "Веснiк Глыбоччыны"
Акрамя гэтага, у канверце быў і другі ліст з каралеўскай канцылярыі, у якім адзначаецца, што Яе Вялікасць "вельмі ўдзячная за віншавальную паштоўку" і "назвала глыбоцкіх гімназістаў сваімі добрымі сябрамі".
Глыбокае — раённы цэнтр на захадзе Віцебскай вобласці.