НТБ запускае музычны конкурс для дзяцей-сірот

CC0 / Pixabay / NikolayFrolochkin / Мікрафон
Мікрафон - Sputnik Беларусь
Па словах прадзюсара праекта, у многіх конкурсах сіраты не могуць прыняць удзел з-за таго, што дзіцячыя дамы не маюць магчымасці аплачваць іх дарогу і іншыя выдаткі.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Расійскі тэлеканал НТБ запускае сацыяльны музычны праект для дзяцей — выхаванцаў дзіцячых дамоў з усяго былога СССР, распавяла Sputnik прадзюсер конкурсу Святлана Селіна.

Удзел у музычным конкурсе бясплатны: выдаткі на дарогу і пражыванне як юных талентаў, так і суправаджаючых бяруць на сябе арганізатары. Хоць ужо былі выпадкі, калі ашуканцы спрабавалі выпрошваць у дзіцячых дамоў грошы за ўдзел у конкурсе.

"Цалкам усе выдаткі бяруць на сябе арганізатары. Дзеці, якія прайшлі кастынг, і іх суправаджаючыя будуць жыць у Маскве, там будуць праходзіць заняткі, яны будуць мець усё неабходнае", — распавяла Sputnik прадзюсар.

Па словах Селінай, раней дзеці-сіроты былі пазбаўленыя магчымасці ўдзельнічаць у многіх конкурсах талентаў, бо дарогу і пражыванне дзіцячага дома не маглі сабе дазволіць аплаціць. Плюс да ўсяго, арганізатары не хацелі, каб пасля падвядзення вынікаў конкурсу пачыналіся размовы пра тое, што нехта перамог "толькі таму што сірата" — таму і стварылі роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў.

Якая будучыня чакае фіналістаў і пераможцу праекта, прадзюсер пакуль не распавядае — гэта таямніца. "Але перспектывы будуць вялікія", — запэўніла Селіна.

Стаць удзельнікам праекта могуць дзеці з усяго былога СССР ва ўзросце ад сямі да 18 гадоў. Стваральнікі конкурсу спадзяюцца, што пры дапамозе шоу яны пакажуць не толькі таленты ўдзельнікаў, але і дапамогуць каму-небудзь з іх знайсці новую сям'ю.

У эфір праект пачне выходзіць ужо ў лютым, а фінал яго прызначаны на 29 красавіка. У Беларусі конкурс праходзіць пры інфармацыйнай падтрымцы агенцтва Sputnik Беларусь — шукайце на сайце апошнія навіны і падрабязнасці аб праекце.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі