МІНСК, 6 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №440, якім удасканальваецца прававое рэгуляванне выкарыстання алімпійскай і паралімпійскай сімволікі, яе абарона і камерцыйнае выкарыстанне.
Указ №40 "Аб выкарыстанні алімпійскай, паралімпійскай сімволікі" прыняты ў мэтах належнага выканання беларускім бокам сваіх абавязацельстваў па абароне правоў Міжнароднага алімпійскага камітэта і Міжнароднага паралімпійскага камітэта на тэрыторыі Беларусі, растлумачылі Sputnik у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Указам устанаўліваецца забарона на выкарыстанне алімпійскай і паралімпійскай сімволікі для абазначэння юрыдычных асоб, аб'ектаў, тавараў, работ і паслуг, за выключэннем выпадкаў, калі права на такое выкарыстанне прадастаўлена міжнароднымі або нацыянальнымі алімпійскім і паралімпійскім камітэтамі", — паведамілі ў прэс-службе.
Інфармацыя аб парадку і ўмовах атрымання дазволу будзе размяшчацца на афіцыйных сайтах НАК Беларусі і Паралімпійскага камітэта Беларусі ў інтэрнэце.
У дачыненні да таварных знакаў і знакаў абслугоўвання, сведчанні на якія выдадзены да ўступлення ў сілу ўказа, прадугледжана магчымасць выкарыстання алімпійскай і паралімпійскай сімволікі да заканчэння тэрміну дзеяння іх рэгістрацыі.
Акрамя таго, устанаўліваецца, што дзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі фізкультуры і спорту, сярэднія школы — вучылішча алімпійскага рэзерву захоўваюць права на выкарыстанне алімпійскай і паралімпійскай сімволікі ў сваіх назвах.
"Прыняцце гэтага ўказа асабліва актуальна напярэдадні правядзення ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Указ распрацаваны ўпершыню з улікам перадавога міжнароднага вопыту ў гэтай сферы і рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта", — дадалі ў прэс-службе.