МІНСК, 6 сне — Sputnik. Другая частка папулярнага фантастычнага фільма "Вартаўнікі Галактыкі" выйдзе на экраны кінатэатраў 4 мая наступнага года, паведамілі Sputnik у прадстаўніцтве кампаніі Disney.
"Вартаўнікі Галактыкі" выйшлі на экраны ў 2014 годзе і сталі адным з самых папулярных фільмаў пра супергерояў ад MARVEL. Касавыя зборы фантастычнай камедыі перавалілі за 773 мільёны долараў, і студыі ўжо завяршаюць працу над працягам карціны.
У студыі Disney падзяліліся і падрабязнасцямі сюжэту новай карціны: галоўным героям трэба будзе раскрыць адну з самых галоўных таямніц ва ўсёй Галактыцы: хто ж на самай справе бацька героя Пітэра Квіла?

Пакажуць у фільме і маладых персанажаў — у прыватнасці, маладога Грута, які ўжо выклікаў бурнае замілаванне і абмеркаванне ў сацыяльных сетках.
Блокбастар MARVEL "Вартаўнікі Галактыкі. Частка 2" выйдзе ў пракат з 4 мая 2017 года.