МІНСК, 6 сне — Sputnik. Адмысловы сайт па продажы паляўнічых пуцёвак запушчаны ў Беларусі, паведамілі Sputnik у РУП "Белдзяржпаляванне".
Для набыцця пуцёўкі паляўнічаму варта ўнесці свае дадзеныя на сайт iHunt.by і аплаціць яе. Пасля гэтага грамадзянін атрымае электронны дакумент з указаннем рэгіёну, даты і жывёл, на якіх можна паляваць. Пры гэтым з паляўнічай гаспадаркай, у якой плануе паляваць чалавек, звязвацца неабавязкова.
Як адзначылі ў "Белдзяржпаляванні", мэта запуску дадзенага рэсурсу — павышэнне якасці паслуг пры продажы пуцёвак на ненарміраваныя віды паляўнічых жывёл.
"Дадзены сэрвіс дазваляе зэканоміць час і афармляць усе "папяровыя працы" не выходзячы з дому", — сказалі на прадпрыемстве.
Па дадзеных РУП, уся інфармацыя, уведзеная паляўнічым пры куплі пуцёўкі, уносіцца ў часопіс, даступны супрацоўнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, якія могуць праверыць яе непасрэдна ва ўгоддзях праз інтэрнэт.