МІНСК, 6 сне — Sputnik. Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутонен здзейсніць візіт у Беларусь у сакавіку наступнага года, паведаміў віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук.
"Візіт старшыні ПА АБСЕ ў Мінск запланаваны на сакавік наступнага года, падчас гэтага мы ацэнім дэталі, ход падрыхтоўкі да правядзення сесіі ПА АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску ў ліпені 2017 года", — заявіў журналістам у аўторак намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук.
Ён таксама паведаміў, што дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў рыхтуецца прыняць удзел у пасяджэнні ПА АБСЕ у Вене ў лютым. "Мы правядзем прэзентацыю краіны на дадзеным форуме", — сказаў ён. Пры гэтым Пірштук растлумачыў, што дадзеная прэзентацыя пройдзе з улікам таго, што ў ліпені ў Мінску адбудзецца чарговая сесія ПА АБСЕ.
"У рабоце сесіі прымуць удзел больш за 700 чалавек, з якіх 300 парламентарыяў з 56 краін свету", — адзначыў віцэ-спікер. Паводле яго слоў, такіх маштабных парламенцкіх мерапрыемстваў у Беларусі ніколі не праводзілася.
"З аднаго боку — гэта выпрабаванне, а з другога боку — магчымасць усталяваць новыя кантакты", — сказаў Пірштук.