"Чытаем па-беларуску з velcom" сабраў больш за 14 тысяч школьнікаў

© прадастаўлена velcom"Чытаем па-беларуску з velcom"
Чытаем па-беларуску з velcom - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Урокі праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" сабралі ўжо больш за 14 000 малодшых школьнікаў у чатырох рэгіёнах Беларусі.

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Ужо больш за 14 000 вучняў 2-3 класаў з чатырох рэгіёнаў Беларусі паўдзельнічалі ў сацыяльным адукацыйным праекце "Чытаем па-беларуску з velcom". Апошнім этапам адукацыйнай праграмы ў сыходячым годзе стала Гродзенская вобласць. Незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры сабралі больш за 3 000 вучняў малодшых класаў у 25 школах Гродзеншчыны.

Аліна Талай - Sputnik Беларусь
Аліна Талай падтрымала акцыю "Чытаем па-беларуску з velcom"

Галоўная задача праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" – развіць цікавасць у малодшых школьнікаў па ўсёй краіне да беларускай мовы, літаратуры і культуры. Для гэтага распрацавана спецыяльная інтэрактыўная праграма. Праводзяць заняткі незвычайныя настаўнікі – вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і акцёры:  Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Алёна Масла, Наталля Бучынская. Настаўнікамі праекта часта становяцца беларускія спартоўцы і тэлевядучыя.  Ініцыятарам "Чытаем па-беларуску з velcom" з'яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

© прадастаўлена velcom"Чытаем па-беларуску з velcom"
Чытаем па-беларуску з velcom - Sputnik Беларусь
"Чытаем па-беларуску з velcom"

Школы і гімназіі Ліды, Ваўкавыска, Смаргоні, Навагрудка і Слоніма прынялі ўдзел у адукацыйнай праграме ў лістападзе і снежні. У Гродна займальныя ўрокі сацыяльнага праекта прайшлі адразу ў дзевяці ўстановах адукацыі ў адзін дзень.

Спецыяльны ўрок, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, прайшоў у гродзенскім Новым Замку. У ім прынялі ўдзел вядомыя беларускія пісьменніцы Раіса Баравікова і Алёна Масла, тэлевядучыя Юрый Жыгамонт і Аляксандр Улейчык, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея-комплексу каралеўскіх палацаў — Новага і Старога Замка — Юрый Кітурка, загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук, а таксама  больш за 100 вучняў Гродзенскай гарадской гімназіі. Дзеячы культуры разам з малодшымі школьнікамі чыталі вершы паэта і гарталі старонкі яго біяграфіі.

© прадастаўлена velcom"Чытаем па-беларуску з velcom"
Чытаем па-беларуску з velcom  - Sputnik Беларусь
"Чытаем па-беларуску з velcom"

"Удзел у праекце "Чытаем па-беларуску з velcom" дае магчымасць сустрэцца з дзецьмі, для якіх, па сутнасці, і пішуцца казкі. Відаць, гэта і ёсць самая кароткая дарога да чытача – непасрэднае знаёмства. Расказаць ім пра сваіх герояў, і, што вельмі важна, атрымаць адваротную сувязь ад свайго чытача. Ну, а перадусім — зрабіць імгненні яднання з роднай мовай яшчэ больш яркімі і пазнавальнымі", – расказала дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская.

За год існавання праекта вучні 110 школ Мінска, Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей сустрэліся з вядомымі пісьменнікамі, паэтамі, спартоўцамі і тэлевядучымі. Падобныя ўрокі атрымліваюцца сапраўды яркімі і запамінальнымі. Нядзіўна, што за час існавання ініцыятывы арганізатары пастаянна атрымліваюць лісты з просьбамі пра правядзенне падобных урокаў у гарадскіх і сельскіх школах. Каманда "Чытаем па-беларуску з velcom" адгукаецца на запыты ад устаноў адукацыі. Так, на Гродзеншчыне ўрок праекта прайшоў у сельскай беларускамоўнай школе ў аграгарадку Квасоўка.

Стужка навiн
0