МІНСК, 7 сне — Sputnik. Судзіць аб ацэнках букмекераў на шанцы Беларусі на "Еўрабачанні-2017" яшчэ рана, паведамілі эксперты з фан-супольнасцяў конкурсу.
На шэрагу сайтаў з рэйтынгамі букмекераў Беларусь сапраўды першая ў спісе ўсіх краін — удзельніц "Еўрабачання", аднак усё не так проста з ацэнкай гэтых дадзеных.
"Мы вывучылі сітуацыю на Betfair Betting Exchange, і на Беларусь цяпер выстаўлены каэфіцыент 5,8. Гэта сапраўды самы нізкі каэфіцыент з усіх, але ці мае гэта нейкае значэнне?" — напісалі ў супольнасці ESCKAZ.
Як звярнулі ўвагу спецыялісты, насамрэч ніхто не спрабуе зрабіць стаўку на перамогу (back) Беларусі па такой нізкай цане.
"Пры гэтым каэфіцыент супраць перамогі Беларусі (lay) усё яшчэ прапануецца 990/1", — дадалі ў супольнасці і адзначылі, што ў першую чаргу варта звяртаць увагу менавіта на каэфіцыент "lay".
Да сваіх тлумачэнняў у супольнасці дадалі і каментар прафесійнага бетэра на "Еўрабачанні", эксперта сайта Sofabet.com Даніэля Гоўлда.
"Пакуль яшчэ занадта рана чакаць, што людзі будуць рабіць стаўкі на перамогу краіны на Еўрабачанні па дадзенай цане", — растлумачыў Гоўлд.
Дадалі таксама эксперты і дадзеныя аб тым, што пакуль прапановы на стаўкі конкурсу адзінкавыя і па іх нельга рабіць высновы пра сітуацыю ў цэлым.
Беларусь вызначыцца з прадстаўніком на "Еўрабачанні-2017" да 25 студзеня — хутчэй за ўсё, заключны канцэрт нацыянальнага адбору пройдзе 20 студзеня.