МІНСК, 7 сне — Sputnik. Беларуская чыгунка абвясціла аб увядзенні новага графіка руху цягнікоў, які запрацуе з 11 снежня.
Новы графік руху цягнікоў на 2016/17 гады ўводзіцца на дарогах краін СНД у ноч на нядзелю 11 снежня.
"У сувязі з гэтым часткова зменіцца графік руху асобных цягнікоў — у рэгіянальных, міжрэгіянальных, міжнародных зносінах, а таксама цягнікоў гарадскіх ліній", — паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Суразмоўцы агенцтва звярнулі ўвагу, што пасажыры павінны загадзя планаваць свае паездкі з улікам дадзенай інфармацыі.
"Больш падрабязна з актуальным раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by і poezd.rw.by, у чыгуначных касах, а таксама па тэлефонах даведачных службаў", — заключылі ў БЧ.