МІНСК, 7 сне — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на чацвер 8 снежня з-за пагаршэння надвор'я, паведамілі Sputnik у сераду ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Марознае надвор'е ўсталявалася ў рэспубліцы ў ноч на сераду, аднак сіноптыкі папярэджваюць: ужо ў чацвер у краіне з паступленнем цёплага паветра з Атлантыкі істотна пацяплее.
"У чацвер ноччу па захадзе, раніцай і днём у многіх раёнах краіны галалёд, на дарогах галалёдзіца, узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Раней Sputnik у Гідрамеце распавялі, што ў чацвер днём тэмпература складзе 0..+6°С, а ў пятніцу 9 снежня будзе яшчэ цяплей +1..+7°С.