"Раўбічы" прымуць Чэмпіянат свету па летнім біятлоне ў 2019 годзе

© Photo : Сергей Балай, БелаПАНРаўбічы
Раўбічы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У апошні раз спарткомплекс прымаў спаборніцтвы 20 гадоў таму; ужо два гады на лыжаролерных трасах "Раўбіч" праходзіць біятлонная "Гонка легенд".

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Выканкам Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) даверыў "Раўбічам" правядзенне Чэмпіянату свету па летнім біятлоне 2019 года, паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.

Апошнія два гады "Раўбічы" прымалі біятлонную "Гонку легенд", ідэйным натхняльнікам якой стала трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Паводле яе запрашэння ў Беларусь прыязджалі легендарныя біятланісты — прызёры Алімпіяд, Чэмпіянатаў і Кубкаў свету. Мерапрыемства атрымала высокую ацэнку з боку гасцей і міжнародных экспертаў.

"Выканкам IBU прыняў рашэнне аб правядзенні Чэмпіянату свету па летнім біятлоне ў 2019 годзе ў "Раўбічах", — распавялі ў БФБ.

Бліжэйшы летні Чэмпіянат свету ў 2017 годзе прыме Чайкоўскі (Расія).

У мінулым годзе ў "Раўбічах" прайшоў юніёрскі ЧМ. Пасля спаборніцтваў улады краіны пачалі казаць пра магчымасць правядзення ў рэспубліцы турніраў на больш высокім узроўні, у прыватнасці этапаў Кубка свету. Аднак да 2018 года расклад складзены. Раней прэзідэнт IBU Андэрс Бессеберг рэкамендаваў Беларусі арыентавацца на сярэдзіну студзеня 2020-га і 2021-га, паколькі ў гэтыя гады прэтэндуюць на правядзенне сусветных першынстваў Рупольдынг і Антэрсельве, якія напэўна выйграюць гэта права. Такім чынам этапы КМ можна будзе правесці ў Беларусі.

Стужка навiн
0