Эрмітаж у дзень заснавання здзівіць трохмерным відэаспектаклем

© Sputnik / Сергей Компанийченко / Перайсці ў медыябанкБудынак Дзяржаўнага Эрмітажа ў Санкт-Пецярбургу ўвечары
Будынак Дзяржаўнага Эрмітажа ў Санкт-Пецярбургу ўвечары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дзень нараджэння галоўны музей Расіі правядзе трохмерную экскурсію і ўжо рыхтуецца расказаць пра тое, як стагоддзе таму "бралі" Зімовы з розных бакоў барыкад.

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Адзін з найбуйнейшых музеяў Расіі і свету — Эрмітаж сёння святкуе дзень нараджэння. З гэтай нагоды на Дварцовай плошчы Санкт-Пецярбурга адбудзецца трохмерны відэаспектакль, а ўваход для наведвальнікаў цэлы дзень будзе вольным.

Чаму 7 снежня?

Днём заснавання Эрмітажа прынята лічыць дзень святой Кацярыны. Бо стваральніцай музея лічыцца Кацярына II, якая набыла калекцыю твораў жывапісу ў берлінскага купца Гацкоўскага і загадала выставіць яе ў палацавым флігелі, які называўся Малым Эрмітажам (ад фр. Ermitage — келля, адасобленае месца).

Сёння тут захоўваецца больш за тры мільёны твораў мастацтва. Падлічана, што калі наведвальнік у кожнага экспаната спыніцца на 1 хвіліну, для поўнага агляду музея яму спатрэбіцца каля 7 гадоў.

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкДзяржаўны Эрмітаж у Санкт-Пецярбургу
Государственный Эрмитаж в Санкт-Петербурге - Sputnik Беларусь
Дзяржаўны Эрмітаж у Санкт-Пецярбургу

Музей не павінен быць "паслугай"

Сёння, калі кожны шэдэўр з вядучага збору можна ўбачыць, зрабіўшы толькі пару клікаў, у самы буйны музей Расіі па-ранейшаму стаяць чэргі.

Гендырэктар Дзяржаўнага Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі лічыць, што "мова інтэрнэту" не павінна быць мовай культуры, паколькі масавая культура не павінна паглынуць фундаментальную. І блізкасць да шэдэўраў ня вымяраецца адлегласцю выцягнутай рукі.

"Ёсць такое слова, якое пастаянна ўжываецца (у адносінах да музеяў — Sputnik) — "паслуга", насамрэч мы не паслугу прадстаўляем, а ажыццяўляем нацыянальную дзяржаўную функцыю. Ці "даступнасць" — гэта пакратаць рэч у музеі або даступнасць інфармацыі?" — дадаў Піятроўскі.

Піятроўскі падкрэсліў, што культурная непісьменнасць часцяком пераходзіць у агрэсію, а адказ на яе — асвета.

© Sputnik / Игорь Руссак / Перайсці ў медыябанкАдкрыццё выставы карціны Рагіра ван дэр Вейдэна "Святы Лука, які малюе Мадонну" ў Эрмітажы
Открытие выставки картины Рогира ван дер Вейдена Святой Лука, рисующий Мадонну в Эрмитаже - Sputnik Беларусь
Адкрыццё выставы карціны Рагіра ван дэр Вейдэна "Святы Лука, які малюе Мадонну" ў Эрмітажы

Рэвалюцыя ў Зімовым

Зараз Эрмітаж ужо рыхтуецца да 100-годдзя рэвалюцыі, якая і пачалася калісьці са штурму яго цэнтральнага корпуса — Зімовага палаца.

"У нас ёсць праект, які называецца "Штурм Зімовага", ён будзе прысвечаны як раз кастрычніцкім падзеям", — распавёў РІА "Новости" Піятроўскі.

У наступным годзе ў Эрмітажы плануецца нямала выстаў, прысвечаных падзеям 1917 года. "Будзе выстава "Раманавы і рэвалюцыя", якая адкрыецца спачатку ў цэнтры "Эрмітаж — Амстэрдам", а потым у нас. Тут будуць асобныя выставы, прысвечаныя таму, што тут рэальна адбывалася", — сказаў дырэктар Эрмітажа.

У прыватнасці, плануецца выстава, прысвечаная часоваму ўраду, Сяргею Эйзенштэйну, а таксама выстава сучаснага мастацтва.

"Увесь Эрмітаж будзе ўключаны ў гэтыя падзеі. Мы раскажам, як Эрмітаж абараняў сябе, як ён паступова адваёўваў сабе Зімовы палац", — адзначыў Піятроўскі.

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкПалацавы мост і будынак Дзяржаўнага Эрмітажа
Дворцовый мост и здание Государственного Эрмитажа - Sputnik Беларусь
Палацавы мост і будынак Дзяржаўнага Эрмітажа

Дні Эрмітажа ў 3D

Да дня свайго заснавання Эрмітаж кожны год аб'яўляе бясплатны ўваход для наведвальнікаў і рыхтуе спецыяльную праграму, якая атрымала назву "Дні Эрмітажа". У гэтым годзе 7 снежня на Палацавай адбудзецца мультымедыйная 3D-mapping імпрэза.

"На гэты раз пецябруржцаў і гасцей горада чакаюць чароўныя "Метамарфозы" — лёгкі і вытанчаны шпацыр па залах музея. У гэтым годзе 3D-праекцыя будзе прадстаўлена на фасадзе Зімовага палаца", — гаворыцца ў паведамленні.

Музычная партытура спектакля сабраная з фрагментаў твораў Сяргея Пракоф'ева, Морыса Равеля, Альфрэда Шнітке, Дзмітрыя Шастаковіча, Арама Хачатурана.

Сеансы трохмернага відэаспектакля будуць транслявацца кожныя 10 хвілін з 18:00 да 22:00. Уваход на прадстаўленне вольны.

Стужка навiн
0