ЮНЕСКА будзе сачыць за рэзалюцыяй Еўрапарламента

© Sputnik / Konstantin ChalabovSputnik
Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сваім лісце ЮНЕСКА паабяцала далей адстойваць правы СМІ на збор і свабодны распаўсюд інфармацыі і меркаванняў, а таксама падтрымліваць журналістаў.

МІНСК, 7 сне — Sputnik. У адказ на зварот інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik дэпартамент па камунікацыях і інфармацыі ЮНЕСКА накіраваў ліст, у якім гаворыцца, што ЮНЕСКА будзе "адстойваць правы СМІ на збор і свабодны распаўсюд інфармацыі" і "працягне ўважліва сачыць за сітуацыяй" у сувязі з рэзалюцыяй, прынятай 23 лістапада Еўрапарламентам. ЮНЕСКА таксама запэўніла Sputnik у тым, што "з моманту свайго стварэння арганізацыя працуе над прасоўваннем міжнародна-прававых нормаў, якія накіраваны на забеспячэнне <…> права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў і спосабу зносін".

Афіцыйны ліст, падпісаны намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях камунікацыі і інфармацыі ЮНЕСКА Франкам Ля Рю, быў атрыманы агенцтвам пасля таго, як Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю "Стратэгічныя камунікацыі ЕС як супрацьдзеянне прапагандзе трэціх бакоў". Дакумент накіраваны на абмежаванне свабоды слова ў ЕС і, па сутнасці, перашкаджае дзейнасці такіх СМІ, як RT і Sputnik. Раней словы падтрымкі ў адрас агенцтва накіравалі прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі журналістаў Філіп Леру і генеральны сакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Рыкарда Гут'ерэс, якія раскрытыкавалі прынятую рэзалюцыю

У лісце ЮНЕСКА, у прыватнасці, гаворыцца: "ЮНЕСКА, выкарыстоўваючы ўсе даступныя магчымасці, будзе і далей адстойваць правы СМІ на збор і свабодны распаўсюд інфармацыі і меркаванняў, а таксама будзе падтрымліваць журналістаў, верных прынцыпам прафесійнай этыкі і высокім прафесійным стандартам. Дзякуй, што вы звярнулі ўвагу на гэтае пытанне (прыняцце рэзалюцыі). Вы можаце быць упэўнены, што ЮНЕСКА працягне ўважліва сачыць за сітуацыяй".

Рэзалюцыя "Стратэгічныя камунікацыі ЕС як супрацьдзеянне прапагандзе трэціх бакоў" была прынятая 23 лістапада Еўрапарламентам. Пасля прыняцця рэзалюцыі інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik заклікала еўрапейскія і амерыканскія арганізацыі, якія выступаюць за свабоду сродкаў масавай інфармацыі, прыняць меры для прадухілення наступстваў рэзалюцыі. Адпаведны ліст з просьбай спыніць наступ на свабоду слова ў ЕС за подпісам галоўнага рэдактара Маргарыты Сіманьян быў накіраваны ў міжнародныя арганізацыі, уключаючы Арганізацыю Аб'яднаных Нацый і ЮНЕСКА.

Стужка навiн
0