МІНСК, 8 сне — Sputnik. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне вызначыўся з канчатковым складам на спрынтарскія гонкі ў рамках другога этапу Кубка свету ў славенскай Паклюцы, паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ).
Другі этап КС стартуе ў Паклюцы ў пятніцу, 9 снежня. Праграму спаборніцтваў адкрыюць мужчынскі і жаночы спрынт.
У мужчын на старт ад Беларусі выйдуць Уладзімір Чапелін, Максім Варабей, Раман Елетноў і Сяргей Бачарнікаў.
У жаночай гонцы ўдзел прымуць Надзея Скардзіна, Дар'я Юркевіч, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Анастасія Кіннунен (дзявочае прозвішча Дубарэзава).
Абодва старты ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5": пачатак мужчынскага спрынту ў 13:30, жаночага — у 16:05.