МІНСК, 8 сне — Sputnik. Аўтобусы ў Салігорску (Мінская вобласць) спынілі рух па вуліцах горада з-за галалёдзіцы, паведамілі Sputnik у раённым выканаўчым камітэце горада.
Надвор'е рэзка змянілася з серады на чацвер: пасля пахаладання тэмпература паветра павысілася, з-за чаго на дарогах у Беларусі ўтварыўся лёд. Раней у ДАІ заклікалі аўтамабілістаў праявіць увагу на дарогах з-за складаных умоў надвор'я.
Адище. Дождь, минус 5. Ни тронуться, ни затормозить. Машины в кюветах, автобусы все стоят на остановках. Солигорск встал.
— Denis Suharevich (@Donis89) 8 декабря 2016 г.
Як паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак, у Салігорску з-за галалёду перастаў хадзіць гарадскі транспарт. У Салігорскам райвыканкаме Sputnik дадзеную інфармацыю пацвердзілі.
"Гэта сапраўды так, але намі ўжо прымаюцца меры. Аўтобусы будуць хадзіць, але трэба час, каб усе пасыпаць пяском і разабрацца", — паведамілі Sputnik у адміністрацыі раённага цэнтра.
Раніцай у чацвер з-за галалёдзіцы рэйсавы аўтобус у Салігорскім раёне вылецеў у кювет. Складаныя дарожныя ўмовы захоўваюцца па ўсёй рэспубліцы.