Мінскія школьнікі змогуць бясплатна ездзіць у транспарце круглы год

© SputnikАплата за праезд
Аплата за праезд - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінгарсавет таксама захаваў на 2017 год права бясплатнага праезду ў аўтобусах для школьнікаў Мінскага раёна, якія вучацца ў сталічных школах.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Мінскія школьнікі атрымаюць права на бясплатны праезд не толькі на працягу навучальнага года, паведамілі Sputnik у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі (НЦПІ).

Там растлумачылі, што такая норма ўстаноўлена рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16 лістапада 2016 года №247, якое ўносяць змены ў рашэнне ад 13 верасня 2016 года №232 "Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў".

"Для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Мінска прадугледжана права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, якi ажыццяўляе гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне ў Мінску", — растлумачылі ў НЦПІ.

Акрамя таго, захавана права на бясплатны праезд для тых школьнікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці. Яны могуць бясплатна ездзіць на прыгарадных аўтобусах ад месца свайго пражывання да месца вучобы з 1 верасня па 30 чэрвеня.

Рашэнне Мінгарсавета ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.

Стужка навiн
0