МЗС анансавала рэзалюцыю, якую прыме ААН па ініцыятыве Беларусі

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкСцяг у Штаб-кватэры ААН
Сцяг у Штаб-кватэры ААН - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Афіцыйны прадстаўнік МЗС распавёў, што рэзалюцыя будзе прысвечана наступствам чарнобыльскай катастрофы.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. На брыфінгу для прадстаўнікоў СМІ начальнік упраўлення інфармацыі Дзмітрый Мірончык анансаваў прыняцце 71-й сесіяй Генеральнай асамблеі ААН рэзалюцыі "Доўгачасовыя наступствы чарнобыльскай катастрофы".

"Дакумэнт прымаецца Генеральнай асамблеяй па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь, якая распрацавала праект гэтай рэзалюцыі і вяла па ім пераговоры", — сказаў Мірончык.

Ён дадаў, што сярод сааўтараў рэзалюцыі каля 30 краін, у тым ліку Расія і Украіна.

У аснову рэзалюцыі пакладзены рашэнні міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая прайшла ў Мінску ў красавіку 2016 года.

Па словах Мірончыка, у адпаведнасці з рэзалюцыяй у каляндар памятных дат ААН будзе ўключаны Міжнародны дзень памяці чарнобыльскай катастрофы, які будзе адзначацца штогод 26 красавіка, пачынаючы з 2017 года.

"Лічым, што прыняцце гэтага дакумэнту адказвае не толькі нацыянальным інтарэсам Беларусі, якая найбольш пацярпела ад чарнобыльскай аварыі, але і патрэбам іншых краін рэгіёну, у першую чаргу, Украіны І Расіі, а таксама міжнароднай супольнасьці ў цэлым", — падвёў вынік начальнік упраўлення інфармацыі.

 

Стужка навiн
0