Гідрамет аб надвор'і ў чацвер: галалёдзіца і да плюс 6 градусаў

© Sputnik / Михаил Фомичев / Перайсці ў медыябанкГалалёд
Галалёд - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пацяпленне прыйшло ў рэспубліку разам з паступленнем на тэрыторыю краіны паветра з Атлантыкі, хоць днём раней слупкі тэрмометраў апусціліся ніжэй адзнак -10°С.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Цёплае і дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер 8 снежня: паўсюдна пройдзе мокры снег, а тэмпература на працягу дня павысіцца да +6°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Пацяпленне прыйшло ў рэспубліку разам з паступленнем на тэрыторыю краіны паветра з Атлантыкі, хоць днём раней слупкі тэрмометраў апусціліся ніжэй адзнак —10°С.

"Хмарна, пройдуць ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. У многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што вецер будзе парывісты, паўднёва-заходняга напрамку. Максімальная тэмпература паветра па краіне на працягу дня складзе ад 0°С да +6°С.

У Мінску, паводле прагнозаў сіноптыкаў, мокры снег, галалёд, а днём паветра прагрэецца да +2..+4°С.

Раней Sputnik у Гідрамеце паведамілі, што з-за пагаршэння надвор'я на чацвер па краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Стужка навiн
0