Сіноптыкі зноў абвясцілі "аранжавую" небяспеку - на пятніцу 9 снежня

© Flickr / Chung Ho LeungМоцны вецер
Моцны вецер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па папярэдніх прагнозах, парывы ветру ў пятніцу будуць дасягаць хуткасці 15-18 м/с.

МІНСК, 8 сне — Sputnik. Парывісты вецер захаваецца ў Беларусі ў пятніцу 9 снежня, папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Ледзяны дождж у Мінску - Sputnik Беларусь
Ледзяны дождж прайшоў у Мінску

Надвор'е ў рэспубліцы рэзка змянілася ў ноч з серады на чацвер: пасля маразоў тэмпература павысілася, а раніцай 8 снежня ў шэрагу раёнаў прайшоў ледзяны дождж, які істотна ўскладніў дарожную абстаноўку.

"Ноччу і раніцай 9 снежня ў многіх раёнах краіны і ў Мінску захаваецца заходні вецер парывамі да 15-18 м/с", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены перадапошні — аранжавы — узровень небяспекі.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвяшчаецца, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную небяспеку. Гаворка ідзе пра шквал, ліўні, навальніцы, град, спякоту або маразы і іншае. Пры гэтым мяркуецца, што чаканыя з'явы могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнай матэрыяльнай шкоды.

Стужка навiн
0