МІНСК, 8 сне — Sputnik. Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванні, большасць жыхароў Германіі (69%), Францыі (55%) і Італіі (51%) лічаць, што ЗША не справіліся з роляй сусветнага лідэра, застаўшыся адзінай звышдзяржавай пасля распаду СССР у 1991 годзе. Апытанне праведзена кампаніяй Ifop для інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.
На пытанне "ці справіліся ЗША з роляй сусветнага лідэра пасля распаду СССР" толькі 24% немцаў, 35% французаў і 42% італьянцаў адказалі, што ЗША справіліся з гэтай роляй. Не змаглі вызначыцца з адказам 10% французаў і па 7% немцаў і італьянцаў.
8 снежня 1991 падпісана Белавежскае пагадненне аб ліквідацыі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У гэты дзень у Віскулях (рэзідэнцыі беларускага ўрада ў Белавежскай пушчы) кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
Апытанне было праведзена найстарэйшай у Францыі кампаніяй, якая займаецца апытаннямі грамадскай думкі, IFop, у ліпені 2016 года. У апытанні прынялі ўдзел 3006 рэспандэнтаў ва ўзросце старэй за 18 гадоў з Францыі, Германіі і Італіі. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва па полу, узросту, геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае +/- 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.