Беларусь сёння адзначае 125-цігоддзе са дня нараджэння выбітнага беларускага паэта, класіка і аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры, грамадскага дзеяча Максіма Багдановіча.
Пражыў Багдановіч усяго 25 гадоў, але за сваё кароткае жыццё здолеў унесці вялікі ўнёсак у развіццё беларускай культуры і стварыць падмурак літаратурнай беларускай мовы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даслаў свае віншаванні ўдзельнікам урачыстасцяў з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
"Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў падмурак беларускай нацыянальнай эстэтыкі, унёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і станаўленне патрыятычнай свядомасці народа", — гаворыцца ў віншаванні.
Да юбілею Максіма Багдановіча ў Мінску запланаваны шэраг мерапрыемстваў — літаратурная акцыя "Расцем разам з Максімам", закладка капсулы з зямлёй з магілы Багдановіча ў крыпце Храма Усіх Святых і памятны мітынг "Пакланіся Максіму".
Верш Максіма Багдановіча ў выкананні радыёвядучага Аляксандра Крывашэева — у аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.