НДТРК пачала працу з фіналістамі адбору "Еўрабачання"

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖараб'ёўка "Еўрабачання" на БТ
Жараб'ёўка Еўрабачання на БТ - Sputnik Беларусь
На жараб'ёўку большасць удзельнікаў конкурсу спазніліся, за што атрымалі "кітайскае папярэджанне".

МІНСК, 9 сне — Sputnik. Жараб'ёўка і інструктаж удзельнікаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017" прайшлі ў пятніцу ў Белтэлерадыёкампаніі.

Удзельніца фінальнага шоу нацадбору на Еўрабачанне-2017 Анжаліка Пушнова - Sputnik Беларусь
Эксперты растлумачылі "прагнозы букмекераў" на "Еўрабачанне"

Імёны 13 фіналістаў адбору на папулярны еўрапейскі песенны конкурс, які пройдзе ў наступным годзе ў Кіеве (Украіна), сталі вядомыя пасля праслухванняў 30 лістапада. Упершыню з той даты амаль усе ўдзельнікі адбору сабраліся разам у пятніцу.

Большасць артыстаў на жараб'ёўку спазніліся, за што іх адчытала кіраўнік праекта Вольга Шлягер. Акрамя вызначэння парадку выступленняў, выканаўцаў праінструктавалі аб парадку працы і папрасілі заключыць дагаворы.

Даведаліся канкурсанты і аб планах здымкі відэавізітак, якія будуць заснаваныя на нацыянальнай беларускай сымболіцы. Падрыхтоўка прэзентацыйных ролікаў пачнецца ў бліжэйшы час, відэа будуць здымаць па начах.

Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" адбудзецца 20 студзеня. Магчыма, не ўсе выканаўцы будуць змагацца за перамогу ў ім — кіраўніцтва адбору папярэдзіла іх, што можа дыскваліфікаваць за невыкананне правілаў конкурсу.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖараб"ёўка "Еўрабачання" на БТ.
Жеребьевка Евровидения на БТ. - Sputnik Беларусь
Жараб"ёўка "Еўрабачання" на БТ.

"І перамога ў адборы на "Еўрабачанне" — далёка не падарунак лёсу", — дадала Шлягер.

Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года: прадстаўнікі рэспублікі выходзілі ў фінал папулярнага песеннага конкурсу ўсяго чатыры разы. Паўфіналы "Еўрабачання" адбудуцца 9 і 11 мая, фінал прызначаны на 13 мая.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі