У студыі радыё Sputnik Беларусь вядучы Аляксандр Крывашэеў паразмаўляў з Мечыславам Лысым пра візіт у Беларусь маршала Сенату Польшчы Станіслава Карчэўскага. "Палякі ў Беларусі вельмі чакалі гэтага візіту. Для нас гэта сігнал ад паляпшэнні адносін паміж нашымі краінамі. Тым больш, што пытаньне аб беларускіх паляках таксама абмяркоўвалася на высокіх сустрэчах" — зазначыў Лысы. Старшыня пашкадаваў, што прадстаўнікоў афіцыйнага Саюзу Палякаў у Беларусі не запрасілі да ўдзелу ў мерапрыемствах. Мечыслаў Лысы падкрэсліў, што трэба вырашаць станоўча сітуацыю з двумя Саюзамі.
Спадар Лысы таксама распавёў пра надзённую працу сваёй арганізацыі, падтрыманьне Польскіх дамоў па Беларусі, пра культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы, што ладзяцца Саюзам Палякаў і блізкімі польскімі арганізацыямі. Не абыйшлі ўвагай і надыходзячыя калядныя і навагоднія святы. Размова вялася на польскай мове.
Цалкам гутарку слухайце на беларускай старонцы радыё Sputnik Беларусь.