З нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў Мінску праходзяць розныя мерапрыемствы, адно з іх — акцыя "Расцём разам з Максімам". Каля Вялікага тэатра, пад помнікам Багдановічу, студэнты беларускіх ВНУ чыталі вершы класіка.
Учора радкі паэта гучалі ў выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што сімвалізавала пераемнасць пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі. У акцыі таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі музеяў і тэатраў сталіцы.