Даўжыня Mawrth Vallis — 600 кіламетраў. Лічыцца, што даліна была ўтворана калісьці на паверхні планеты патокамі вады. Спецыялісты ЕКА стварылі анімацыю паверхні Марса з дапамогай здымкаў, зробленых аўтаматычнай станцыяй "Марс-экспрэс".
На плато прысутнічаюць пароды рознага колеру, светлыя, як лічаць навукоўцы, сфармаваныя мінераламі, якія ўтрымліваюць ваданосныя крышталі. Спецыялісты спадзяюцца, што з дапамогай гэтых мінералаў яны могуць зразумець, ці былі на Марсе ўмовы, прыдатныя для жыцця чалавека.