МІНСК, 12 сне — Sputnik. Самыя папулярныя качкі свету, героі мультсерыяла "Качыныя гісторыі" вяртаюцца на экраны, паведаміў Disney у афіцыйным Twitter-акаўнце. Першыя серыі з'явяцца ўжо ў 2017 годзе.
Галоўныя персанажы не зменяцца — як і ў далёкія 1980-я гады, імі будуць скупы качар Скрудж Макдак і яго маленькія пляменнікі, вясёлы Зігзак Маккряк і бандыты — браты Гаўс.
Woo-oo! Mystery awaits in #DuckTales, coming to @DisneyXD in 2017. 🔎✨ pic.twitter.com/aORFxkYGdd
— Disney (@Disney) 8 декабря 2016 г.
Дысней паабяцаў у інтэрв'ю часопісу Entertainment Weekly, што многія іншыя ўпадабаныя персанажы серыяла таксама вернуцца на экраны.